Актывістку Ганну Смілевіч аштрафавалі за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы


Кіраўніка «Моладзі БНФ» Ганну Смілевіч аштрафавалі на 15 базавых велічынь (367,5 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы 21 лютага 2018 года. Суд палічыў, што дзяўчына парушыла закон аб масавых мерапрыемствах.

«Самае цікавае, што на суд яе не запрашалі, проста даслалі да хаты пастанову з суду», – паведамляецца ў суполцы «Моладзі БНФ» у Фэйсбуку.

Новы штраф за беларускую мову! Кіраўніка Моладзі БНФ Ганну Смілевіч аштрафавалі на 15 б.в. за збор подпісаў у падтрымку…

Opublikowany przez Моладзь БНФ Poniedziałek, 26 marca 2018

Нагадаем, напрыканцы лютага Зміцер Дашкевіч ініцыяваў збор подпісаў за беларусізацыю адукацыі і стварэнне беларускамоўнага ўніверсітэту. Падчас акцыі было сабрана 2000 подпісаў. Дашкевіч перадаў іх у Міністэрства адукацыі. Шэраг удзельнікаў акцыі пасля былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці паводле арт. 23.34 КоАП (парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах).

У зборы подпісаў у тым ліку ўдзельнічала Ганна Смілевіч – на яе таксама быў складзены пратакол.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў