Дзяўчына зрабіла адзіночны перформанс на прэс-канферэнцыі кіраўнікоў дзвюх дзяржаваў, якія выйшлі да медыяў пасля сустрэчы сам-насам.
Таксама яна крычала па-ангельску «Стоп дыктатура».
Актывістку хутка вывелі ахоўнікі.
У афіцыйным блогу «Femen» паведамляецца, што такім чынам актывістка выказала стаўленне ўсяго руху«Femen» да візіту Лукашэнкі ва Украіну.
«Сотні ўкраінцаў загінулі і працягваюць за дэмакратыю і свабоду Украіны, але сёння на афіцыйным узроўні ў нашай краіне прымаюць чалавека, які ў сваёй краіне забівае, выкрадае людзей і нішчыць любое іншадумства. FEMEN хоча нагадаць усяму свету – Лукашэнка дыктатар і мы не павінны прымаць яго ў дэмакратычнай краіне. Жыве Беларусь!», – сказана ў заяве.
Лукашэнка на перформанс з голымі грудзямі адрэагаваў спакойна і нават усміхаўся.
ДР, ВЧ, belsat.eu