Актывістка Femen, якая ў 2011 годзе пікетавала КДБ у Менску, скончыла жыццё самагубствам


Адна з сузаснавальніц жаночага руху Аксана Шачко здзейсніла суіцыд у сваёй парыжскай кватэры.

Самагубства Аксаны Шачко пацвярджаюць ейныя знаёмыя ў сацыяльных сетках і яшчэ адна сузаснавальніца Femen Ганна Гуцол. Таксама яны пішуць, што Аксана пакінула запіску на ангельскай «Вы ўсе – фэйк», якая адрасавалася ейным французскім знаёмым.

У 2013 годзе яна атрымала палітычны прытулак у Францыі. Дзяўчына была паспяховай мастачкай, праводзіла рэгулярныя выставы сваіх прац. За апошнія 2 гады дзяўчына спрабавала забіць сябе двойчы.

Канкрэтныя прычыны самагубства не называюцца.

У 2011 годзе Шачко ўдзельнічала ў акцыі Femen у Менску. Яна з дзвюма паплечніцамі топлес пікетавала будынак КДБ. Дзяўчыны арганізавалі перформанс у гадавіну разгону Плошчы-2010. Пазней яны распавялі, што беларускія спецслужбы забралі ў іх дакументы і вывезлі ў лес, дзе пагражалі і здзекаваліся, прымушалі распранацца і трымаць плакаты з фашысцкай свастыкай, аблілі галовы зялёнкай.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў