Актывістаў, якіх затрымалі пасля Маршу абураных беларусаў, вызвалілі


Актывіста кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Арцем Чарняк і грамадскую актывістку Вольгу Нікалайчык вызвалілі з Цэнтральнага РУУС без складання пратаколаў.

Як распавеў belsat.eu Арцем Чарняк, затрыманне адбылося каля гатэлю «Менск» ужо пасля сканчэння акцыі пратэсту:

«Падбеглі некалькі міліцыянтаў у цывільным, узялі пад рукі і зацягнулі ў мікрааўтобус без аніякіх тлумачэнняў. У мікрааўтобусе ўжо сядзелі АМАПаўцы. Разам са мною затрымалі Вольгу Нікалайчык».

Актывістаў адвезлі ў Цэнтральны РУУС і пратрымалі там 2 гадзіны. На Чарняка спачатку склалі пратакол і апісалі гукаўзмацняльную апаратура, якая была пры ім, але потым вызвалілі і ўсю апаратуру вярнулі.

«А пратакол міліцыянт парваў проста на маіх вачах – сказаў, што гэта нейкая лажа, а не пратакол», – распавеў актывіст.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў