Актывіста Паўла Сяргея не вызваляючы пасля 7 адседжаных содняў асудзілі яшчэ на 5


30 сакавіка Павел Сяргей павінен быў выйсці на волю пасля 7 содняў за ўдзел у Маршы недармаедаў 10 сакавіка, але хлопца адразу павезлі ў суд і прысудзілі дадатковыя 5 содняў за непадпарадкаванне міліцыі.

Актывіста «Пошугу» затрымалі 23 сакавіка ў Маладзечне. Маладзечанскія міліцыянты прыйшлі да хлопца без позвы. Зранку пад домам яны зладзілі дзяжурства. Пасля непрацяглай «аблогі» (адключылі электрычнасць і інтэрнэт) праваахоўнікі пагрукалі ў дзверы і запатрабавалі пайсці з імі. Каля сёмай вечара Паўла ўрэшце затрымалі і завезлі ў РАУС.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў