Актывіста Паўла Сяргея асудзілі на 7 содняў арышту


Павел Сяргей

Маладзёна судзілі ў Маладзечна, дзе затрымалі 14 траўня блізу 17:00 за ўдзел у пікеце супраць будаўніцтва свінакомплексаў, які прайшоў перад будынкам Маладзечанскага райвыканкаму 12 траўня.

Сёння ў будынку маладзечанскага РУУС адбыўся суд. Актывіста прызналі вінаватым у «парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні», і асудзілі на 7 содняў.

У пікеце 14 траўня паўдзельнічалі восем чалавек. Удзельнікі пікету пратэставалі супраць будаўніцтва комплексаў без належнай экалагічнай прапрацоўкі гэтых абʼектаў. Яны трымалі плакаты «Не свінству ўладаў!» і «Хто адкажа за знішчаную экалогію?». Актывісты-эколагі разгарнулі расцяжкі «Не будаўніцтву свінарніка!» і «Будуючы свінарнік, капаеце сабе магілу!».

ДР, belsat.eu паводле spring97.org

Глядзі таксама
Каментары