Актывіста Леаніда Кулакова прысудзілі да адміністратыўнага арышту


Суд Першамайскага раёну прысудзіў актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова да 10 содняў арышту паводле паводле артыкула 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве). Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Актывіста затрымала міліцыя сёння ў ягонай кватэры, яго павезлі спачатку ў РУУС Першамайскага раёну, а потым у суд.

Мяркуючы па ўсім, пакаралі адміністратыўным арыштам і актывіста Яўгена Афнагеля. Журналісты «Белсата» бачылі, як яго выводзілі з будынку Маскоўскага суду міліцыянты ў цывільным – яго ўжо паспелі асудзіць, аднак ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма.

Афнагеля затрымалі сёння раніцай. Паводле праваабаронцаў, на актывіста быў складзены пратакол па частцы 3 артыкул 23.34 КаАП («парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства»).

На працягу апошніх дзён таксама былі затрыманы Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Максім Вінярскі. Гэтыя прэвентыўныя затрыманні праваабаронцы звязваюць з жаданнем уладаў сарваць «Марш годнасці і волі», які Мікола Статкевіч прызначыў на 25 сакавіка.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў