Акцыю пратэсту ў Інгушэціі «легалізуюць»


Трэці дзень запар жыхары каўказскай рэспублікі, якая ўваходзіць у склад Расеі, пратэстуюць супраць дамовы аб мяжы паміж Інгушэціяй і Чачэніяй. З панядзелка акцыя набудзе легітымны характар.

Такое рашэнне прынялі падчас перамоваў мясцовых уладаў з рэлігійнымі ды грамадскімі дзеячамі Інгушэціі, паведамляе interfax.ru.

Цяпер акцыя ў сталіцы Інгушэціі працягваецца. Удзельнікі пратэсту начуюць на цэнтральнай плошчы Магасу.

Раней у медыях з’яўляліся паведамленні аб магчымай мабілізацыі вайскоўцаў для разгону пратэстоўцаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў