Актывістаў на акцыі да Дня незалежнасці палівалі са шланга

photo

На плошчы Незалежнасці ў цэнтры Менску грамадскае абʼяднанне «Малады фронт» правяло акцыю, прысвечаную 26-й гадавіне прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.

Каля 30 чалавек сабраліся каля гасцініцы «Менск». Большасць з іх трымала бел-чырвона-белыя сцягі і раздавала мінакам бел-чырвона-белыя стужачкі.

Сярод тых, хто сабраўся – Зміцер Дашкевіч з маленькай дачкою, актывіст моладзевай арганізацыі «Zмена» Павел Вінаградаў, грамадскія актывісты Вольга Нікалайчык, Максім Вінярскі.

Некаторыя прысутныя раздавалі нацыянальную сімволіку літоўскім турыстам, якія выходзілі з гасцініцы. Гэта спрабавалі спыніць работнікі гатэлю.

Акцыя "Маладога фронту" ў Менску 27 ліпеня

Актывісты ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі ў гонар гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі

Акцыя "Маладога фронту" ў Менску 27 ліпеня з бел-чырвона-белымі

Актывісты размясціліся ўздоўж праспекту Незалежнасці

Акцыя "Маладога фронту" ў Менску 27 ліпеня з

Самыя малыя былі таксама з нацыянальнай сімволікай

Акцыя "Маладога фронту" ў Менску 27 ліпеня

Бел-чырвона-белая сімволіка гарманічна выглядае ў сталіцы Беларусі

Бел-чырвона-белы сцяг трымае актывіст у вышыванцы

Актывісты раздавалі мінакам бел-чырвона-белыя стужкі

Міліцыя складае пратакол на актывіста

Узняць бел-чырвона-белы сцяг – у сённяшняй Беларусі гэта злачынства

Акцыя "Маладога фронту" ў Менску 27 ліпеня

Складанне пратаколаў за тое, што людзі згадалі пра незалежнасць

Акцыя пачалася а 8:30. Аднак яшчэ да гэтага, як толькі ўдзельнікі сталі збірацца, міліцыянты ў форме пачалі складаць у дачыненні да іх пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні. У адказ прадстаўнікі «Маладога фронту» заявілі, што не разумеюць расейскай мовы і папрасілі звяртацца да іх па-беларуску.

Праз 20 хвілін пасля пачатку акцыі на плошчу прыехала палівальная машына, кіроўца якой пачаў з шланга паліваць кветкі, якія віселі ў вазонах на ліхтарах уздоўж праспекта, перыядычна абліваючы вадой актывістаў. Гэта працягвалася каля 10 хвілін.

За акцыяй назіралі шматлікія працаўнікі праваахоўных органаў у цывільным на чале з намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Менгарвыканкаму Максімам Грышчанкам. На пачатку акцыі на плошчы быў і начальнік ГУУС Аляксандр Барсукоў.

27-га ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Гэты дзень да 1996 года адзначаўся ў Беларусі як афіцыйны Дзень незалежнасці.

У межах святкавання неафіцыйнага Дня незалежнасці Беларусі ў другой палове дня каля Дзяржфілармоніі ў Менску прайшоў пікет, які арганізавала партыя БНФ.

МЯ, паводле naviny.by

Глядзі таксама
Каментары