Акцыя памяці зніклых палітыкаў скончылася ў Горадні затрыманнямі (Фота і відэа)


Актывісты з партрэтамі прастаялі ўсяго 5 хвілін.

Пікет, падчас якога трое актывістаў стаялі з партрэтамі зніклых палітыкаў, пачаўся ў Горадні на вуліцы Савецкай а 17:00 гадзіне. На вялікім аркушы, які трымалі ў руках пратэстоўцы, былі прымацаваныя партрэты зніклых Дзмітрыя Завадскага, Анатоля Красоўскага, Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі. Быў партрэт таксама раптоўна памерлага ў 1999 годзе апазіцыйнага палітыка Генадзя Карпенкі. Зверху было дапісана: «Мы памятаем».[/vc_column_text][vc_single_image image=”286165″ img_size=”large”][vc_column_text]У Горадні актывісты засведчылі, што памятаюць пра зніклых дзеячаў[/vc_column_text][vc_single_image image=”286185″ img_size=”large”][vc_column_text]Мінакі з цікаўнасцю рэагавалі на акцыю[/vc_column_text][vc_single_image image=”286173″ img_size=”large”][vc_column_text]Актывісты змаглі прастаяць з партрэтамі зніклых дзеячаў толькі блізу 5 хвілін[/vc_column_text][vc_column_text]Супрацоўнікі міліцыі, відавочна, ведалі пра акцыю, хоць розгаласу пра яе не было. На месцы адразу ж апынулася некалькі афіцэраў у цывільным, якія традыцыйна кантралююць у Горадні вулічныя акцыі. Пасля з двароў «выплыла» яшчэ каля дзясятка кароткастрыжаных мужчынаў у цывільным, якія сталі побач з пратэстоўцамі. Праз пару хвілін пад’ехаў шэры бус без апазнавальных знакаў, куды і запрасілі ўсіх удзельнікаў акцыі.

Мінакі рэагавалі на ўвесь працэс з цікавасцю. Да прыкладу, сталая жанчына, якая вяла за руку ўнука з заплечнікам тлумачыла хлопчыку: «Гэта дзядзі, якіх скралі… Пайшлі хутчэй». Калі актывістаў затрымлівалі, іншы мінак уголас пракаментаваў: «Тых скралі, во зараз і гэтых пакуюць…»

[/vc_column_text][vc_column_text]Усе фотаздымкі:

Акцыя памяці зніклых палітыкаў, якая прайшла ў Горадні
Акцыя ў Горадні памяці зніклых палітыкаў
Акцыя ў Горадні памяці зніклых палітыкаў
Акцыя ў Горадні памяці зніклых палітыкаў
Мінакі з цікаўнасцю рэагавалі на акцыю
Акцыя ў Горадні памяці зніклых палітыкаў
Ганчар, Красоўскі, Захаранка, Завадскі
Акцыя ў Горадні памяці зніклых палітыкаў
У Горадні актывісты засведчылі, што памятаюць пра зніклых дзеячаў
Актывісты змаглі прастаяць з партрэтамі зніклых дзеячаў толькі блізу 5 хвілін
Бел-чырвона-белая стужка
Акцыя ў Горадні памяці зніклых палітыкаў
Акцыя ў Горадні памяці зніклых палітыкаў
Бус, у якім павезлі затрыманых актывістаў

[/vc_column_text][vc_column_text]Актывістаў павезлі ў Ленінскі РАУС для складання пратаколаў. Вядомыя прозвішчы ўдзельнікаў пікету: Анатоль Мышкевіч (сябар «Грамады») і Сяргей Верамеенка (гарадскі каардынатар аргкамітэту па стварэнні БХД) ды Віталь Мойса.

Пасля складання пратаколаў актывістаў вызвалілі з пастарунку.

Глядзіце таксама >>> «Ці памятаеце Віктара Ганчара?» (апытанка)

17 гадоў таму зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі

АК, belsat.eu

Стужка навінаў