Акцыя «Бікіні»: дзеля халяўнага паліва жыхары Кіева паўголыя прыязджалі на запраўку


Днямі ва ўкраінскай сталіцы адкрылася новая АЗС сеткі «ОККО».

Уладальнікі станцыі прыдумалі рэкламную акцыю «Прыедзь у купальніку – атрымай бак бензіну»: кожны, хто прыехаў у купальніку і сфатаграфаваўся з паліўным пісталетам з 12.00 да 16.00, атрымліваў поўны бак бясплатна.[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”7032,7004,7008,7012,7016,7020,7024,7028″ title=”акцыя ОККО”][vc_column_text]Маркетолагаў здзівіла, што акрамя жанчын, АЗС наваднілі мужчыны ў бікіні, пасля чаго акцыя набыла шырокі розгалас у сацыяльных сетках.

Падобную паўголую акцыю раней правяла ў Горадні крама з абуткам: пакупнікам прапаноўвалі прыйсці ў купальным касцюме, выбраць боты і забраць іх бясплатна. Па фатаграфіях бачна, што гарадзенцы падышлі да ідэі вельмі сурёзна.[/vc_column_text][vc_images_carousel images=”7036,7040,7044″ title=”Акцыя крамы Арызона”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў