Актор Купалаўскага выказаўся пра важнасць «Белсату»


Актор Павел Харланчук-Южакоў распавёў, чым яму падабаецца наш тэлеканал.

У інтэрнэце зʼявілася петыцыя на падтрыманне «Белсату»

«Наагул, калі знікае нешта беларускамоўнае, гэта вельмі шкада. Мне асабіста падаецца, што крокі да знішчэння гэтай мовы становяцца ўсё большымі і большымі. І асабіста нам як сямʼі шкада дзіцячага кантэнту гэтага каналу – мультфільмы, фільмы для дзяцей – гэтага будзе нам не хапаць. Так што рабіце свой выбар, як вам падкажа сэрца, падтрымліваць ці не падтрымліваць. А калі падтрымліваць, то трэба падпісаць петыцыю. Я яе падпісаў. І я спадзяюся, што нашая падтрымка і гэтая петыцыя дапамогуць таму, каб гэты канал не зачыняць. Можа перафарматаваць, зрабіць нейкія паляпшэнні, але не знішчаць яго», – заявіў Павел Харланчук-Южакоў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў