Аксёнаў заклікаў не запрашаць турыстаў у Крым


Самаабвешчаны кіраўнік Крыму патрабуе адмовіцца ад рэкламы паўвострава, пакуль не вырашыцца сітуацыя з падачай электраэнергіі на курорты.

«Да гэтага моманту не трэба ніякіх публікацыя пра прыцягальнасць турпрадукта, бо інакш да нас прыедуць 8 млн асобаў, і прыйдзецца іх у Саўміне размяшчаць, матрацы ім ставіць і стаўкі для купання. Кожны турыст павінен атрымаць за свае грошы тое, на што ён разлічвае», – заявіў Сяргей Аксёнаў падчас паседжання Савету міністраў Крыму.

Міністр курортаў і турызму рэспублікі Сяргей Стральбіцкі адзначыў, што схемы падачы электраэнергіі на курортна-турыстычныя абʼекты хутка будуць узгодненыя.

Энергетычнай блакада Крыму з боку Украіны пачалася ў канцы лістапада 2015 года – пасля падрыву лініяў электраперадачаў у Херсонскай вобласці. Падача электрычнасці была ўзноўленая толькі пасля запуску двух нітак энергамоста, што злучае паўвостраў з Краснадарскім краем Расеі.

Таксама падчас паседжання Аксёнаў нагадаў, што сітуацыя на турыстычным рынку Расеі дае новыя магчымасці тураператарам.

«Ніша Турцыі і Егіпту вызвалілася, попыт на ўнутраны турызм вырас у некалькі разоў. Галоўнае – спрацаваць на рэпутацыю», – заўважыў Сяргей Аксёнаў.

НМ, belsat.eu, паводле Flashcrimea.com

Стужка навінаў