Акадэмія навук збіраецца выкарыстоўваць энергію з БелАЭС для майнінгу


Відэасюжэт пра Дэкрэт «Аб развіцці лічбавай эканомікі»

Аб’яднаны інстытут праблемаў інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук распавёў пра свае планы адносна майнінгу.

Як вынікае з адказу ведамства, інстытут «прапрацоўвае пытанне» магчымага выкарыстання энергіі з БелАЭС для майнінгу крыптавалютаў. Пра гэта гаворыцца ў адказе з Акадэміі навук, які апублікаваў у «Facebook» журналіст Яўген Судзілоўскі.

«Майнінг крыптавалютаў патрабуе выкарыстання значных вылічальных рэсурсаў і выдаткаў электраэнергіі. У прыватнасці, прапрацоўваюцца пытанні магчымага выкарыстання ў гэтых мэтах электраэнергіі, якая будзе выпрацоўвацца на беларускай АЭС, што цяпер будуецца», – адзначаецца ў адказе.

Дакумент падпісаны генеральным дырэктарам Аб’яднанага інстытуту праблемаў інфарматыкі НАН Аляксандрам Тузікавым.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў