Айдэр Муджабаеў: Пуцін атрымаў свой прыз. Надзя Саўчанка хутка выйдзе на волю


Наколькі рэальны сцэнар з хуткім абменам Надзеі Саўчанкі на расейскіх вайскоўцаў, што ваявалі ва Украіне? На гэтае ды іншыя пытанні нам адказаў намеснік гендырэктара крымска-татарскага тэлеканалу «ATR» Айдэр Муждабаеў.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/1UjG0h14Jyo?t=8m51s”][vc_column_text]– Чаму прысуд для Надзеі Саўчанкі быў такі жорсткі?

– Расея хоча прадаць Саўчанку па самым высокім кошце. Спачатку Крэмль думаў, што яна лёгкая здабыча, маўляў, зробім кіно пра яе зверствы, пра забойцу-бандэраўку ды фашыстку, але калі высветлілася, што яна вельмі «цяжкі пасажыр» для такіх вандровак у хлусню, яна ператасавала ўсе іхныя карты і пачала нападаць, чаго не чакалі крамлёўскія паліттэхнолагі. З яе хацелі зрабіць «VIP-палонную», каб выкарыстаць у прапагандысцкіх мэтах. На міжнароднай арэне Саўчанка цалкам перамагла Расею і нават унутры краіны. Шмат расейцаў пачалі ўспрымаць яе, ну, прынамсі як адважнага жаўнера.

– Ці доўга Масква будзе трымаць яе ў турме?

– Гэтае пытанне цяпер вырашаецца. Мне падаецца, што ён быў вырашаны пасля таго, як прэзідэнт ЗША Барак Оўбама патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну. Па вялікім рахунку, большасць дзеянняў Пуціна на міжнароднай арэне абумоўленыя неабходнасцю пастаяннага кантакту з амерыканскім прэзідэнтам, бо для яго ні кіраўнік Украіны, ні канцлер Нямеччыны не лічыць самастойнымі гульцамі ў сусветнай палітыцы. Ён хоча размаўляць толькі з Оўбамам.

– Пасля вынясення прысуду Пятро Парашэнка заявіў гатовасць абмяняць Саўчанку на палонных ГРУшнікаў. Ці пагадзіцца Пуцін на такія ўмовы?

– Мяркую, што ён пагадзіцца, бо Пуцін атрымаў свой прыз у выглядзе просьбы кіраўніка ЗША. Я ўпэўнены, што ў хуткім часе Саўчанка выйдзе на волю. А кошт яе свабоды будзе рэлевантным, а не фантазійным.

ЮВ, belsat.eu, праграма «Свет»

Стужка навінаў