Айчынныя спецслужбы трымаюць беларусаў пад каўпаком


Міжнародная праваабарончая арганізацыя крытыкуе супрацу мабільных аператараў з беларускімі спецслужбамі.

У справаздачы Amnesty International гаворыцца, што бескантрольнае сачэнне ў Беларусі аказвае шкодны ўплыў на актывістаў НДА, якія з дапамогай мабільнай сувязі працоўныя пытанні і арганізуюць сустрэчы.

«У краіне, дзе правядзенне акцыі пратэсту ці крытыка кіраўніка краіны можа стаць прычынай вашага арышту, нават пагроза, што ўлады за вамі шпіёняць, можа зрабіць працу актывістаў немагчымай», – кажа супрацоўнік Amnesty International Джошуа Франка.

Тэлекамунікацыйныя кампаніі, якія належаць у тым ліку «Telekom Austria Group» і «Turkcell» зрабілі гэта магчымым, што ўлады атрымалі амаль неабмежаваны доступ да сродкаў сувязі і дадзеных сваіх кліентаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе. Праца ў Беларусі патрабуе прадастаўлення органам дыстанцыйнага доступу да ўсіх сваіх карыстальнікаў тэлефонных і інтэрнэт-камунікацыяў.

«Кампаніі, якія працуюць у Беларусі, павінныя дазволіць уладам атрымліваць дадзеныя, якія яны (улады) хочуць і калі хочуць», – дадае Франка.

Адказнасць тэлекамунікацыйных кампаніяў

Amnesty International піша, што тэлекамунікацыйныя кампаніі маюць вялікую адказнасць. Тэхналогіі, як правіла, узмацняюць свабоду слова, але распаўсюд камунікацыйных тэхналогіяў у Беларусі павялічыў рызыку рэпрэсіяў, адзначаецца ў прэс-рэлізе. Таму вельмі важна, каб тэлекамунікацыйныя кампаніі супрацьстаялі злоўжыванням тэхналогіямі сувязі для абуральных парушэнняў недатыкальнасці прыватнага жыцця і свабоды выражэння.

Даклад пра сачэнне ў Беларусі, які хутка будзе апублікаваны Amnesty International, заснаваны на інтэрвʼю больш за 50 праваабаронцаў, журналістаў, палітычных актывістаў, экспертаў тэхналогіяў і г.д.

Amnesty International заклікала тэлекамунікацыйныя кампаніі, якія цалкам ці часткова валодаюць аператарамі ў Беларусі, кідаць выклік законам, якія перашкаджаюць ім бараніць канфідэнцыйнасць сваіх кліентаў, і інфармаваць кліентаў, што іхныя звесткі будуць даступныя ўладам у любы час.

Тры найбуйнейшыя мабільныя аператары Беларусі часткова належаць замежныя кампаніям:

МТС сумесна належыць расейскай кампаніі МТС і дзяржаўнай беларускай кампаніі Белтэлекам. На лісты Amnesty International МТС не адказаў.

velcomстоадсоткава дачынная кампанія «Telekom Austria Group». Прадстаўнікі «Telekom Austria» расказалі Amnesty International, што кампанія была абавязаная прытрымлівацца беларускага заканадаўства. Большасцю акцёыяў «Telekom Austria» валодае мексыканская кампанія «America Movil», якая на лісты праваабарончай арганізацыі не адказала.

life : ) на 80 % належыць турэцкай кампаніі «Turkcell», а апошняя на 38 % належыць шведскай кампаніі «TeliaSonera». У «TeliaSonera» сказалі, што кампанія мае цвёрдую палітыку супрацьстаяння наўпроставаму доступу да тэлекамунікацыйных звестак, але таксама сказалі, што не могуць узяць на сябе адказнасьць за дзеяньні «Turkcell», бо не з’яўляюцца ўладальнікамі кантрольнага пакету акцый. «Turkcell» у сваю чаргу не адказаў на лісты Amnesty International.

НМ, belsat.eu, паводле Amnesty.org

Стужка навінаў