Тэрарыстычныя атакі ў Парыжы: 127 загінулых


Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд абвясціў аб увядзенні надзвычайнага становішча і закрыцці французскіх межаў пасля серыі нападаў у Парыжы і выбухаў на стадыёне Стад дэ Франс.

У выніку серыі нападаў у французскай сталіцы загінулі блізу 150 чалавек.

Прынамсі 100 чалавек былі захопленыя ў закладнікі ў парыжскім тэатры «Батаклан». Паведамляецца, што стральба ў канцэртнай зале пачалася праз гадзіну пасля пачатку канцэрта каліфарнійскай рок-групы «Eagles of Death Metal».

Дадзеныя аб колькасці тых, хто нападаў адрозніваюцца, некаторыя медыі паведамляюць аб адным-двух зламысніках, іншыя – пра пяць-шэсць.

Французскі журналіст распавёў, што пры захопе закладнікаў тыя, хто нападаў, казалі пра Сірыю.

Акрамя таго, некалькі дзясяткаў чалавек загінулі ў выніку серыі нападаў у Парыжы, а таксама выбухаў на стадыёне Стад дэ Франс у прыгарадзе французскай сталіцы.

У рэстаране «Petit Cambodge» ўзброены чалавек адкрыў агонь з аўтаматычнай зброі.

Паводле дадзеных газеты «Liberation», у выніку страляніны загінулі чатыры чалавекі. Журналіст Бі-Бі-Сі на месцы здарэння паведамляе, што бачыць каля 10 чалавек на дарозе, якія альбо загінулі, альбо сурёзна пацярпелі.

Тры выбухі прагрымелі непадалёк ад стадыёна Стад дэ Франс, дзе праходзіў футбольны матч Францыі супраць Нямеччыны.

Паведамляецца, што на гульні прысутнічаў прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд, якога эвакуявалі ў бяспечнае месца. Ён збірае экстраную нараду ў сувязі з нападамі.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў