Ахоўнікі папрасілі хлопца зняць цішотку з Пагоняй – вынік нечаканы. Як было насамрэч?


Аднаго з наведнікаў фестывалю «Купальскае кола» ахова папрасіла зняць цішотку з гербам Пагоня. Як развіваліся падзеі на самой справе?

Фатаграфію з маладзёнам апублікавала ў «Фэйсбуку» суполка «Symbal.by». Паводле апісання да здымка, ахова папрасіла зняць цішотку з Пагоняй – ён і зняў, а пад футболкай была татуіроўка з гэтым жа сімвалам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”219233″ img_size=”large”][vc_column_text]Пазней, аднак, высветлілася, што гэта быў жарт. Хлопец на здымку – Віталь Сакалоўскі – зняў футболку не перад ахоўнікамі, а перад знаёмымі з намёту «Symbal.by», якія захацелі сфатаграфаваць ягонае тату. Насамрэч сёлета ад маладзёна ніхто не патрабаваў схаваць Пагоню. Праблемы з міліцыянтамі праз нацыянальную сімволіку хлопец меў год таму на адным з рыцарскіх фэстаў.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў