Ахоўнік-манекен стаў нагодай, каб распачаць крымінальную справу


Мурманская паліцыя распачала крымінальную справу па артыкуле «махлярства» у дачыненні да ахоўнай фірмы, якая выкарыстоўвала ляльку ў якасці ахоўніка на мосце праз Кольскі заліў.

За ахову аб’екту фірма атрымлівала грошы з мясцовага бюджэту.

Фірма «Оберег» паспрабавала выкруціцца з сітуацыі і заявіла, што сапраўднага ахоўніка адправілі дзяжурыць пад мост, а на яго месца паставілі муляж.

Нагадаем, што ў жніўні на кітайскія журналісты заўважылі на расейскім баку расейска-кітайскай мяжы памежніка-пудзіла.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў