Ахлабысцін сфоткаўся з Гіркіным


Скандальны актор выклаў у Instagram здымак з былым лідарам баевікоў ДНР. Не так даўно палкоўнік ФСБ Ігар Гіркін узяў на сябе адказнасць за пачатак вайны на Данбасе.

Яшчэ адно фота з баевікамі Іван Ахлабысцін падпісаў: «З сям’ёй герояў Славянску, перад іх узнагароджаннем у штабе Стралкова».

Ахлабысцін, які лічыцца адным з ідэолагаў «русского мира» нядаўна праехаў з гастролямі па Беларусі. Падчас выступу ў Магілёве ён заявіў, што спадзяецца, што Расея ўвядзе войска ва Украіну. У сваю чаргу праціўнікі расейскай агрэсіі на ўсходзе Украіны напярэдадні туру актора зладзілі Twitter-акцыю і запусцілі ў сеціва гэштэг #Охлобыстинп**дуйизБеларуси.

Дарэчы, у сваім Instagram Іван Ахлабысцін змясціў і пару фотаздымкаў з канцэртнага турнэ па нашай краіне.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]
[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Стужка навінаў