Агульны бюджэт клубаў беларускай вышэйшай лігі – найменшы за пяць гадоў


Больш за палову агульнага бюджэту клубаў беларускай «вышкі» прападае на БАТЭ, менскае «Дынама» і «Шахцёр».

Агульны бюджэт усіх клубаў футбольнай вышэйшай лігі склаў $ 21,9 млн. Гэта на 16 % у параўнанні з сумарных бюджэтам клубаў летась. Прычым у мінулым годзе ў элітным дывізіёне выступалі 14 камандаў, а ў гэтым – 16.

Самы багаты беларускі футбольны клуб – барысаўскі БАТЭ з бюджэтам $ 6 млн. На другім месцы – менскае «Дынама» з удвая меншым бюджэтам. Далей ідзе салігорскі «Шахцёр» ($ 2,5 млн). На гэтыя тры клубы прыпадае крыху больш за палову сумарнага бюджэту беларускіх клубаў.

Беларускія футбольныя клубы паміж жыццём і смерцю

Пакуль клубы вышэйшай лігі змяншаюць бюджэты, некаторыя клубы ніжэйшых дывізіёнах не даюць рады з крызісам і знікаюць. Напрыклад, гэтай зімой спынілі сваё існаванне ФК «Рэчыца-2010» і ФК «Бяроза-2010».

НМ, belsat.eu, паводле Tribuna

Стужка навінаў