Агучылі прысуд жыхарцы Магілёва, якая выкінула сваю 9-месячную ўнучку з акна


Жанчына, якая 31 снежня ў Магілёве выкінула сваю 9-месячную ўнучку з акна кватэры на 5-м паверсе, прысудзілі да 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Як паведамляе TUT.by, 31 снежня мінакі ўбачылі 9-месячную дзяўчынку ў гурбе каля дому – яна была апранутая толькі ў паўзункі і лёгкую кофтачку. Дзяўчынка праляцела каля 13 метраў і цудам ацалела – малая атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні і пераахаладжэнне (на вуліцы было каля -11 ° С). Яе хутка выпісалі з абласной дзіцячай лякарні. Дзяўчынка цяпер развіваецца без адхіленняў.

Высветлілася, што дзяўчынку з акна кватэры на 5-м паверсе выкінула яе бабуля. 47-гадовая жанчына ў той момант была пʼяная. Магіляўчанка выйшла на балкон з унучкай на руках, кінула яе ўніз, а пасля вярнулася ў пакой.

Віну жанчына прызнала цалкам. Яе прызналі вінаватай у замаху на забойства заведама малалетняга асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 11 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў