Агрэсія на вуліцах Гомлю: Вы не беларусы, а «бендеры» (Відэа)


Незалежныя журналісты ў Гомлі ладзілі на вуліцах Гомля апытанне, калі раптам да іх падскочыла жанчына, увагу якой прывабіла беларуская і ўкраінская сімволіка на торбе незалежных карэспандэнтаў.

Гомельскія журналісты пыталі ў мінакоў, за каго яны будуць галасаваць на будучых выбарах. Адна з жыхарак Гомлю падзялілася, што будзе галасаваць за Аляксандра Лукашэнку, бо «ён рэгулярна выплачвае заробкі і пенсіі». Калі ж журналісты запыталі, ці высокую пенсію ці заробак тая атрымлівае, тая адказала: «Пенсіі я яшчэ не зарабіла, а працу я згубіла, трапіўшы пад скарачэнне».

Тым часам на журналістаў накінулася іншая жанчына, якая праходзіла побач і якой не спадабалася беларуская Пагоня і ўкраінскі Трызуб на торбе аднаго з карэспандэнтаў. «Вы – «бендеры», а не беларусы. Вы – самыя сапраўдныя здраднікі, вы – засланцы», – пачала крычаць міначка. Яе падтрымалі два ейныя спадарожнікі-мужчыны. Прадстаўнікі «русского мира» павялі сябе надзвычай агрэсіўна, не пасаромеўшыся выкарыстаць вульгарызмы ды расейскі мат.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў