«Валі на **й ва Украіну»: мужчына спрабаваў учыніць бойку з удзельнікамі шэсця на «Дзяды»


Увага! Нецэнзурная лексіка

Мужчына абражаў і правакаваў удзельнікаў шэсця, якое сёння адбылося ў Менску.

Мужчына зачапіў Віталя Рымашэўскага, пачаўшы нецэнзурна абражаць сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і называў удзельнікаў шэсця «фашыстамі».

Паводле ўдзельнікаў шэсця, мужчына меў пры сабе рацыю і перад пачаткам шэсця быў побач з сілавікамі ў цывільным.

Відэа зняў Крысціян Шынкевіч.

НМ, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў