Агрэсіўная бландынка ў пагоні за аператарам «Белсату»

video

Незнаёмка і старшыня сельсавету мястэчка Гнезна Ваўкавыскага раёну спрабавалі паказаць, хто «галоўны на раёне».

«Здымалі праграму «Над Нёмнам» для «Белсату» ў мястэчку Гнезна Ваўкавыскага раёну і нікому не перашкаджалі. А тут, відаць, пасля працы яна вярталася разам са старшынём сельсавету, пабачылі нас, і пачаліся зачэпкі. Не прадставілася. Бегала. Крычала. Выглядала, як падпітая, але была цвярозая. Чаму так неадэкватна паводзіла сябе, незразумела.

Старшыня сельсавету паводзіў сябе спакайней – папрасіў дакументы, пытаўся, што мы здымаем і для каго. Таксама малапрыемная размова была. Але ж гэтая жанчына была проста неадэкватная. Ні сама не прадставілася, ні старшыня нам не патлумачыў, хто такая. Кідалася на мяне ды іншых. Старшыня міліцыяй пагражаў. Адным словам, было шоу», – распавёў belsat.eu відэааператар Андрэй Фралоў.

Незнаёмка і старшыня сельсавету перашкаджалі здымаць будынак маёнтку Тарасовічаў у Гнезна, які цяпер маёмасць калгасу. «Прашу максімальны рэпост, бо яна вельмі хацела быць зоркай», – напісаў у сваім «Facebook’у» Андрэй Фралоў, каментуючы відэа з агрэсіўнай бландынкай.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары