АГП правяла пікет у абарону свабоды прэсы


Удзельнік пікету у падтрымку незалежных медыяў у Беларусі з плакатам за свабоду слова на Камароўкім рынку

Кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў правёў пікет у Менску, прысвечаны свабодзе слова і медыяў.

Анатоль Лебедзька распавядае беларусам аб важнасці існавання незалежных медыяў падчас пікету на Камароўцы

У пікеце, які адбыўся ля Камароўскага рынку, узялі ўдзел паплечнікі Казлова, прысутнічала было некалькі актывістаў. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька выступіў з прамовай, у якой заклікаў улады спыніць ціск на прэсу.

Кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў ад АГП Мікалай Казлоў

Людзі прыйшлі з плакатамі, на адным з іх было напісана «Без свободы слова – грош цена вашим выборам». Акрамя таго, Мікалай Казлоў разгарнуў плакат у падтрыманне нашага тэлеканалу.

Пікет прайшоў у рамках перадвыбарчай кампаніі, падчас якой кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў маюць права праводзіць агітацыю.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў