Афіцыйны Менск не каментуе заявы аб памежных пастах на беларуска-расейскай мяжы


Фота - gpk.gov.by

У Дзяржаўным памежным камітэце не каментуюць заявы расейскага боку аб магчымых памежных пастах на мяжы з Беларуссю.

«Прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі не каментуе выказванне першага намесніка міністра ўнутраных спраў Расеі», – сказаў афіцыйны прадстаўнік ведамства Антон Бычкоўскі, піша БелТА.

Сення прадстаўнік МУС РФ Аляксандр Гаравы заявіў, што вясной 2018 года на беларуска-расейскай мяжы могуць быць устаноўлены часовыя памежныя пасты. Магчымае з’яўленне пастоў ён патлумачыў заклапочанасцю расейскіх уладаў з нагоды адкрытасці мяжы, ва ўмовах, калі ўлады Беларусі дазволілі грамадзянам 80 краін свету прыязджаць у сваю краіну без візы.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары