Афганістан: у выніку нападу тэрарыстаў на мячэць загінулі дзясяткі чалавек


У Афганістане загінулі не менш за 29 чалавек і 63 былі параненыя пры нападзе тэрарыстаў на шыіцкую мячэць гораду Герат 1 жніўня.

Паводле мясцовых уладаў, смяротнік падарваў сябе на ўваходзе ў мячэць. Адначасова іншы нападнік адкрыў стральбу ўнутры мячэці.

Лекары паведамляюць, што 20 чалавек загінулі на месцы, яшчэ 9 памерлі ў шпіталі.

Пакуль адказнасці за напад ніхто не ўзяў, адзначае radiosvoboda.org. Групоўка «Талібан» апублікавала заяву з адмаўленнем сваёй датычнасці да гэтага нападу.

Напад у мячэці Герата адбыўся на наступны дзень пасля нападу на амбасаду Ірака ў Кабуле, што забрала жыцці двух чалавек. Адказнасць за напад узяла групоўка «Ісламская дзяржава».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў