Аэрапорт у Адэсе і метрапалітэн у Кіеве падвергліся маштабнай кібератацы


У аўторак, 24 кастрычніка, аэрарорт «Адэса», Кіеўскі метрапалітэн і Міністэрства інфраструктуры Украіны падвергліся хакерскаму нападу, перадае агенцтва УНІАН.

Усе службы аэрапорта працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, гаворыцца ў паведамленні аэрапорта на старонцы ў Facebook.

ШАНОВНІ КЛІЄНТИ ТА ПАРТНЕРИ МІЖНАРОДНОГО АЕРОПОРТУ «ОДЕСА». Повідомляємо, що інформаційна система Міжнародного аеропорту…

Opublikowany przez Odesa Airport / Международный аэропорт Одесса Wtorek, 24 października 2017

Хакерскаму нападу падверглася і кампутарная сістэма Кіеўскага метрапалітэна. Гэта можа быць адна з мадыфікацый віруса Petya.A, перадае Frontnews, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.

Як паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook КП «Кіеўскі метрапалітэн», метро працуе ў звычайным рэжыме, акрамя банкаўскіх сэрвісаў.

Раней Служба бяспекі Украіны папярэджвала пра падрыхтоўку новай хвалі маштабнай кібератакі на дзяржаўныя структуры і прыватныя кампаніі. Паводле інфармацыі спецслужбы, мэтамі зламыснікаў пэўныя буйныя дзяржаўныя і прыватныя кампаніі.

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Украіны 27 чэрвеня здарылася магутная кібератака на дзяржустановы, прадпрыемствы, аб’екты інфраструктуры і ўкраінскія медыі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў