«Аэрафлот» адмяніў 6 лютага вечаровыя рэйсы з Масквы ў Менск і назад


Самалёт авіякампаніі «Аэрафлот»

Расейская авіякампанія «Аэрафлот» адмяніла сённяшнія вечаровыя рэйсы з Масквы ў Менск і назад.

Адпаведная інфармацыя змешчаная на онлайн-табло аэрапорту Шарамецьева.

Авіякампанія агулам адмяніла каля 60 рэйсаў. На старонцы перавозчыка ўказана, што змены зробленыя «у сувязі з наспутствамі неспрыяльных метэаўмоваў». Сярод іншых адмянілі рэйс SU1832 з вылетам а 19:05 з Шарамецьева ў Менск і рэйс SU1833 адпраўленнем а 21:30 з Менску ў Маскву.

«Тыя, хто прыбыў ў аэрапорт, будуць перааформленыя на наступныя рэйсы і забяспечаныя ўсім неабходным у адпаведнасці з федэральнымі правіламі і адпаведна стандартам «Аэрафлоту», – гаворыцца ў паведамленні авіяперавозчыка.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары