Дзясяты дзень Алімпіяды: Расклад выступаў беларусаў


Stralok

Прадстаўнік Беларусі ў стральбе з лука – Антон Прылепаў

15 жніўня беларусы выступяць на Алімпіядзе ў сямі відах спорту.

Дужанне грэка-рымскае

16:00 – Мужчыны. 85 кг. Кваліфікацыя

16:30 – 1/8 фіналу

17:00 – 1/4 фіналу

17:40 – 1/2 фіналу

22:30 – Паядынак за бронзу

23:30 – Фінал

Прызёр чэмпіянату свету 2013 года і нядаўні пераможца кваліфікацыйнага алімпійскага турніру Джавід Гамзатаў (85 кг), быць можа, замахнецца і на прызавыя пазіцыі. Прадстаўнік Беларусі, абмінаючы папярэдні раўнд, стартуе на турніры з 1/8 фіналу, дзе яму будзе супрацьстаяць кітаец Пен Фей.

Велатрэк

16:59 – Жанчыны. Омніўм. Скрэтч

22:30 – Гонка пераследавання

0:17 – Гонка з выбываннем

Таццяна Шаракова пачне выступ у трэкавым шматборʼі – омніўме. Беларусцы па сілах пазмагацца за месца ў дзясятку лепшых.

Веславанне на байдарках і каноэ

15.31, 15.38 – Жанчыны. Байдаркі-двойкі. 500 м. Папярэднія заезды

16.53, 17.00 – 1/2 фіналу

Надзея Ляпешка і Марына Літвінчук (байдарка-двойка) пазмагаюцца за выхад у галоўны фінал. Беларускі стартуюць у першым папярэднім заездзе – а 15.31 паводле беларускага часу.

Лёгкая атлетыка

15:30 – Мужчыны. Трайны скачок. Кваліфікацыя

16.40 – Жанчыны. Кіданне молату. Фінал

3.30 * – Жанчыны. 400 м, забегі з перашкодамі. Першы раўнд

Максім Несцярэнка, Зміцер Платніцкі і Арцём Бандарэнка (трайны скачок) будуць лічыць поспехам пераадоленне кваліфікацыйнай стадыі.

Ганна Малышчык выступіць у фінале спаборніцтваў па кіданні молата. У кваліфікацыі беларуска кінула снарад на 71,12 метра, паказаўшы сёмы вынік.

Кацярыне Белановіч (400 м, забегі з перашкодамі) цалкам па сілах прайсці ў паўфінал.

Сінхроннае плаванне

17.00 – Жанчыны. Дуэты. тэхнічная праграма

Ірына Ліманоўская і Вераніка Есіповіч выканаюць тэхнічную праграму, хоць шанцы прабіцца ў лік 12 лепшых дуэтаў, якія павядуць барацьбу за медалі, вельмі малыя. У адвольнай праграме беларускі занялі 20-е месца, атрымаўшы ацэнку 79,0000. Лепшымі ў гэтай дысцыпліне сталі расейкі Наталля Ішчанка і Святлана Рамашын – 96,0667. У фінал выйдуць 12 лепшых дуэтаў па суме двух практыкаванняў.

НМ, belsat.eu, паводле «Прессбол», фотаздымак НАК РБ

Стужка навінаў