Адзін ноўтбук на тры гады. Мытнікі «змяняюць падыход»


Ад 10 сакавіка мытнікі змяняюць правілы ўвозу тавараў на тэрыторыю Мытнага саюзу фізічнымі асобамі. Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі.

Мытнікі ў сваім рашэнні абапіраюцца на ўласны аналіз тэрмінаў выкарыстоўвання розных тавараў.

Такім чынам, 1 раз на 3 гады без аплаты мыта фізічная асоба можа ўвезці ў Беларусь:

Кухня

Кухонная пліта (газавая або электрычная), выцяжка, кухонны камбайн, мікрахвалёўка, духоўка, халадзільнік, маразільнік, кавамашына, воданагравальнік.

Лазенка

Ванна, душавая кабінка, ракавіна для стоку вады, ракавіна для ўмывання, бідэ, унітаз, зліўны бачок.

Іншае

Швейная машына, ЖК манітор, ноўтбук (нетбук), планшэт, капіравальна-памнажальная тэхніка, тэлевізар, пыласос, кандыцыянер, касілка, зварачны апарат, генератар, аўтамыйка, дзіцячы вазок (кожнага віду ў залежнасці ад узросту дзіцяці), матор для чоўна, грамадзянская зброя або часткі да яе.

1 раз на 2 гады можна без мыта ўвозіць:

4 летнія апоны (або колы) для аўтаў, для матацыклаў і скутэраў – 2 або 3 апоны (калі ёсць каляска). Такая ж норма – на зімовыя апоны, у тым ліку б/у. 4 дыскі да апонаў. Пры гэтым трэба прад’явіць дакумент, які пацвердзіць права ўласнасці на транспартны сродак.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары