Адвольныя затрыманні сталі формай палітычнага пераследу ў Беларусі


Беларускія праваабаронцы ўздымаюць праблему адвольных прэвентыўных затрыманняў і заклікаюць падтрымаць Паўла Вінаградава. За 10 месяцаў бягучага года маладзён адбыў у заключэнні 50 содняў і зараз таксама адбывае чарговы арышт.

Паводле словаў Валянціна Стэфановіча, намесніка старшыні ліквідаванага праваабарончага цэнтру «Вясна», прэвентыўныя затрыманні „атрымалі сістэмны характар”. У якасці прыкладу, як улады выкарыстоўваюць прэвентыўныя затрыманні, Стэфановіч прывёў чэмпіянат свету па хакеі, што адбыўся ў Менску.

„Калі ставіцца адпаведная задача, то дзяржаўная машына спраўна яе выконвае, прычым падчас чэмпіянату кола грамадзянаў, якія падвергліся прэвентыўным затрыманням, было значна шырэй. Гэта былі не толькі палітычныя і грамадскія актывісты, але і так званыя антысацыяльныя элементы, якіх улады ізалявалі ў мэтах зачысткі гораду”, – паведаміў Стэфановіч.

ЗК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў