Адваротны эфект расейскіх санкцыяў: еўрапейскі экспарт расце


Еўрапейскія фермеры кампенсавалі страты ад санкцыяў павелічэннем экспарту ў іншыя краіны.

Пра гэта паведамляе справаздача Еўракамісіі.

Краіны Еўразвязу за мінулы год нарасцілі экспарт прадуктаў на 5 %. Ён склаў 105,6 млрд еўраў за перыяд са жніўня 2014 па травень 2015-га. Гэта на 4,8 млрд еўраў больш, чым у перыяд са жніўня 2013 па травень 2014 года.

«Асноўныя поспехі дасягнутыя дзякуючы павелічэнню прадуктовага экспарту ў ЗША, Кітай, Швейцарыю і ў шэраг азіяцкіх рынкаў, у прыватнасці ў Ганконг і ў Паўднёвую Карэю», – тлумачыцца ў дакуменце.

Паводле дадзеных Еўракамісіі, значна вырас экспарт мяса, мясной і малочнай прадукцыі, аднак вытворчасць гародніны і фруктаў, наадварот, знізілася на 12 і 10 % адпаведна.

У дакладзе канстатуецца, што меры, накіраваныя на зніжэнне стратаў у выніку расейскіх санкцый, аказаліся паспяховымі.

НМ, belsat.eu, паводле Deutsche Welle.

Стужка навінаў