Адвалі і здохні! Што можна посціць у «Facebook»?


Брытанская газета «The Guardian» апублікавала сакрэтныя правілы мадэрацыі кантэнту ў сацыяльнай сетцы.

Дакументы для ўнутранага карыстання апісваюць прыблізныя алгарытмы дзеянняў мадэратараў, якія «фільтруюць» кантэнт, звязаны з гвалтам, тэрарызмам, парнаграфіяй ды расізмам.

Крыніца выдання ў «Facebookʼу» распавяла, што на рашэнне аб захаванні або выдаленні публікацыі часам даецца каля 10 секундаў.

Правілы мадэрацыі кантэнту прадугледжваюць выдаленне ўсіх заклікаў забіць амерыканскага прэзідэнта, а выказванне кшталту: «адвалі і здохні», калі яно тычыцца шараговых карыстальнікаў, выдаляць неабавязкова.

Крыніца: theguardian.com

Паводле правілаў мадэрацыі, не падлягаюць выдаленню карцінкі са сцэнамі жорсткага абыходжання з жывёлінамі, а адмысловую пазнаку «можа траўмаваць» мадэратары мусяць паставіць толькі на шакуючых выявах.

Крыніца: theguardian.com

«Facebook» дазваляе весці стрымы са сцэнамі, у якіх людзі прычыняюць фізічную шкоду адзін аднаму.

«The Guardian» апублікавала больш за 100 інструкцыяў, якія паводле аўтараў публікацыі, выклікаюць хвалю дыскусіяў на тэму этыкі і цэнзуры ў «Facebookʼу».

ЮВ, belsat.eu, паводле theguardian.com

Стужка навінаў