Адвакаты даюць сёння бясплатную кансультацыю па дэкрэце «аб дармаедах»


Акцыя па юрыдычнай дапамозе будзе цягнуцца да вечара.

1 сакавіка беларускія адвакаты ладзяць бясплатную кансультацыю па пытаннях, звязаных з выкананнем Дэкрэту № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

Праваабаронца Алег Волчак падаваў учора, што акцыя будзе ладзіцца па ўсёй краіне.

[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]Паводле Беларускай калегіі адвакатаў, на сёння адпрацаваны дакладны механізм для вырашэння пытання аб нявыплаце збору ў адпаведнасці з Дэкрэтам №3 у дачыненні да тых грамадзянаў, якія не павінныя не могуць плаціць гэты збор, але на месцах пытанне не заўсёды вырашаецца правільна і своечасова.

Беларусы часта не ведаюць, куды звярнуцца для абароны сваіх правоў.

Беларускія адвакаты дадуць сёння кансультацыю і дапамогуць у складанні заяваў аб вызваленні ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі.

ДД

Стужка навінаў