«Адвакаты – адданыя рыцары, Мы – Феміды святы легіён»


Фрагмент карціны Лукі Джордана «Феміда» 1686 г.

Беларуская калегія адвакатаў апублікавала ў сеціве свой гімн.

Беларускамоўны тэкст гумну стварыў загадчык юрыдычнай кансультацыі Лоеўскага раёну Віктар Кацуба. Музыку напісаў Анатоль Івашка.

Паслухаць гімн можна тут

Тэкст гімну публікуем у арыгінале.

Ад ранку да ночы на працы нязменна,

I кожны з нас людзям таварыш i брат.

Мы службу нясем кожнадзенна, сумленна

Як верны Айчыны, адважны салдат.

Прыпеу:

Адвакаты – адданыя рыцары,

Мы – Фемiды святы легiён.

Непадкупнага Права служыцелi,

Намi правяць Дабро i Закон.

Законау суровых заусёды на варце,

Няма нам нi стомы, нi радасных свят.

I людзi з надзеяю нам давяраюць:

Заужды дапаможа у бядзе Адвакат.

Прыпеу:

Мы верны Радзiме, адданы народу,

Мы iсцiне служым, як мудры Сакрат.

Гарант непарушных правоу i свабодау.

Мы гордыя званнем сваiм, Адвакат.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў