Адукацыя праз падман камунальнікаў


  • [gallery ids="0"]

    27 кастрычніка ў Варшаве адчынілася першая персанальная выстава беларускага стрыт-мастака Дзімы Dreama, які змагаецца з культурным генацыдам і ломіць рэчаіснасць суайчыннікаў сценамі і білбордамі.

    «Да гэтага я два разы прымаў удзел у супольных выставах у Менску. І ў абодвух выпадках куратары не хацелі браць працы з сацыяльна-палітычнай тэматыкай. Казалі мне «ну ты же всё понімаешь».


    У Варшаве актывіст прадставіў свой апошні праект «Візуальныя дыверсіі», які рабіў на вуліцах двух сталіцаў цягам некалькіх гадоў.

    «Я заўсёды хацеў рабіць працы з ідэяй, і кожны мой праект расказвае пра штосьці».


    [gallery ids="3"]

    Дзіма Dream – аўтар вядомых праектаў «Актуальныя рыфмы», «Агра-поп», «Выбітныя сыны Беларусі». Апошні з пералічаных прысвечаны знакамітым беларусам ад князёў ВКЛ да пісьменнікаў і рэвалюцыянераў. Яшчэ тры гады таму ягоныя гістарычныя трафарэты ўзарвалі не толькі інфармацыйную прастору, але і мозг чыноўнікаў ды праваахоўнікаў.


    [gallery ids="5"]

    Як адзначае мастак, у «Візуальных дыверсіях» ён вырашыў папрацаваць з іншымі тэмамі і плоскасцямі.

    «Я выбраў для сябе рэкламныя шчыты, таблічкі і г.д. У Менску, напрыклад, святлафоры ператвараюцца ў матывуючыя святлафоры, а забаронныя таблічкі ў Варшаве ў забаронныя таблічкі адмоўных якасцяў асобы. А ў Беларусі шмат рознай ідэалагічнай рэкламы і з ёй цікава гуляць. «Паламаць» мэседж, але пры гэтым сказаць штосьці важнае. Яшчэ я гуляюся з уважлівасцю людзей, ці змогуць яны заўважыць падмену».

    На новыя ідэі натхняе беларускае жыццё

    Для рэалізацыі праекту актывіст шмат часу прысвяціў палявым даследаванням у горадзе, назіраючы і шукаючы аб'екты для дыверсіяў.

    «Пасля таго, як аб'ект знойдзены застаецца падабраць правільны кантэкст. Так пасля ідэі ўвесці падатак на выезд за мяжу з'явілася пераробленая сацыяльная рэклама. То бок, на новыя ідэі натхняе беларускае жыццё. Пакуль не ведаю як будзе выглядаць наступны праект, але хачу працягваць эксперыментаваць з сучаснымі матэр'яламі і тэхнікамі. І казаць важныя рэчы ў жыцці нашага грамадства. Камусьці гэта не падабаецца, бо я выцягваю чалавека з яго звычайнага жыцця. Але горш было б, калі б усім было пофіг».

    «Мае працы жывуць не доўга – некальіх тыдняў, а то і дзён. Але гэта прымушае прыдумваць новыя хады, каб перамагчы ў гэтай барацьбе камунальныя службы», – адзначае аўтар.

    Выставу можна паглядзець у Беларускім Доме ў Варшаве. Адрас: Wiejska 13/3

    ДР, belsat.eu

    Адукацыя праз падман камунальнікаў

27 кастрычніка ў Варшаве адчынілася першая персанальная выстава беларускага стрыт-мастака Дзімы Dreama, які змагаецца з культурным генацыдам і ломіць рэчаіснасць суайчыннікаў сценамі і білбордамі.

«Да гэтага я два разы прымаў удзел у супольных выставах у Менску. І ў абодвух выпадках куратары не хацелі браць працы з сацыяльна-палітычнай тэматыкай. Казалі мне «ну ты же всё понімаешь».

У Варшаве актывіст прадставіў свой апошні праект «Візуальныя дыверсіі», які рабіў на вуліцах двух сталіцаў цягам некалькіх гадоў.

«Я заўсёды хацеў рабіць працы з ідэяй, і кожны мой праект расказвае пра штосьці».

Дзіма Dream – аўтар вядомых праектаў «Актуальныя рыфмы», «Агра-поп», «Выбітныя сыны Беларусі». Апошні з пералічаных прысвечаны знакамітым беларусам ад князёў ВКЛ да пісьменнікаў і рэвалюцыянераў. Яшчэ тры гады таму ягоныя гістарычныя трафарэты ўзарвалі не толькі інфармацыйную прастору, але і мозг чыноўнікаў ды праваахоўнікаў.

Як адзначае мастак, у «Візуальных дыверсіях» ён вырашыў папрацаваць з іншымі тэмамі і плоскасцямі.

«Я выбраў для сябе рэкламныя шчыты, таблічкі і г.д. У Менску, напрыклад, святлафоры ператвараюцца ў матывуючыя святлафоры, а забаронныя таблічкі ў Варшаве ў забаронныя таблічкі адмоўных якасцяў асобы. А ў Беларусі шмат рознай ідэалагічнай рэкламы і з ёй цікава гуляць. «Паламаць» мэседж, але пры гэтым сказаць штосьці важнае. Яшчэ я гуляюся з уважлівасцю людзей, ці змогуць яны заўважыць падмену».

На новыя ідэі натхняе беларускае жыццё

Для рэалізацыі праекту актывіст шмат часу прысвяціў палявым даследаванням у горадзе, назіраючы і шукаючы аб’екты для дыверсіяў.

«Пасля таго, як аб’ект знойдзены застаецца падабраць правільны кантэкст. Так пасля ідэі ўвесці падатак на выезд за мяжу з’явілася пераробленая сацыяльная рэклама. То бок, на новыя ідэі натхняе беларускае жыццё. Пакуль не ведаю як будзе выглядаць наступны праект, але хачу працягваць эксперыментаваць з сучаснымі матэр’яламі і тэхнікамі. І казаць важныя рэчы ў жыцці нашага грамадства. Камусьці гэта не падабаецца, бо я выцягваю чалавека з яго звычайнага жыцця. Але горш было б, калі б усім было пофіг».

«Мае працы жывуць не доўга – некальіх тыдняў, а то і дзён. Але гэта прымушае прыдумваць новыя хады, каб перамагчы ў гэтай барацьбе камунальныя службы», – адзначае аўтар.

Выставу можна паглядзець у Беларускім Доме ў Варшаве. Адрас: Wiejska 13/3

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары