Адразу два беларускія фільмы атрымалі ганаровыя дыпломы на конкурсе ў Партугаліі


На «Black & White Audiovisual Festival» у Партугаліі адзначылі кароткаметражны фільм Віктара Аслюка «Рускі», а таксама кароткаметражны дакументальны фільм «Сваё месца» Андрэя Куцілы.

Фільм кинастудыі «Беларусьфільм» «Рускі» быў зняты па матывах твора Максіма Гарэцкага. У ім паказаная гісторыя жаўнера-беларуса, мабілізаванага ў расейскае войска, які выпадкова сустрэў на нейтральнай паласе жаўнера-украінца, мабілізаванага ў аўстрыйскае войска.

«Сваё месца» паказвае, што значыць «быць іншым» на прыкладзе жыхара вёскі на Гарадзеншчыне, які за свае сорак гадоў вырас толькі на 133 сантыметры. Прапануем стужку вашай увазе.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў