Адпусцяць з працы, але не заплацяць: Як будуць працаваць перапісчыкі падчас перапісу насельніцтва


Перапіс беларусаў пройдзе 4–30 кастрычніка 2019 года. Адпаведны ўказ сёння падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

24 кастрычніка кіраўнік Беларусі падпісаў указ аб правядзенні перапісу насельніцтва.

«Дакумент накіраваны на забеспячэнне адзінага для ўсіх дзяржаўных органаў падыходу да арганізацыі і правядзення перапісу, на аператыўнае вырашэнне пытанняў, звязаных з яго падрыхтоўкай і правядзеннем, а таксама атрыманне ўсебаковых і аб’ектыўных вынікаў», – цытуе прэсавую службу Лукашэнкі «Інтэрфакс».

Перапіс будзе праведзены метадам апытання спецыяльна падрыхтаваным часовым перапісным персаналам.

Перапісчыкаў вызваляць ад працы або вучобы на перыяд удзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва з захаваннем сярэдняга заробкі, стыпендыі або пенсіі ці іншай дапамогі, але дадатковых грошай яны не атрымаюць.

Паводле ўказу перапісчыкам таксама прадставяць добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў.

ДД

Глядзі таксама
Каментары