З СІЗА адпусцілі афіцэра, затрыманага па справе гібелі жаўнера ў Печах


Адзін з двух затрыманых афіцэраў, капітан Чыркоў больш не знаходзіцца ў СІЗА, цяпер ён на свабодзе. Гэтую інфармацыю пацвердзілі TUT.BY у СК.

«У цяперашні час прад’яўленае абвінавачванне дзесяці вайскоўцам: 8 сяржантам, прапаршчыку і афіцэру. Яшчэ адзін афіцэр знаходзіцца ў статусе падазраванага, да яго ўжытая мера працэсуальнага прымусу – абавязацельства яўкі. Высвятляецца дачыненне іншых асоб да здзяйснення злачынства», – пракаментавала Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта.

3 кастрычніка ў абёяднаным навучальным Цэнтры Міністэрства абароны ў Печах знайшлі цела 21-гадовага жаўнера Аляксандра Коржыча. Першапачаткова праваахоўныя органы паведамлялі, што асноўнай версіяй таго, што здарылася яны лічаць суіцыд. Аднак пасля Следчы камітэт пачаў вытворчасць 13 крымінальных справаў па артыкулах «махлярства», «парушэнне статутных адносін» і «злоўжывання ўладаю». У Печах былі затрыманыя 10 асобаў.

Расследаванне справы працягваецца.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары