Адно – гарачка, а другое – балячка, або Каму лепш жывецца: украінцу ці беларусу? (інфаграфіка)


Хто больш зарабляе, менш выдаткоўвае, а таксама каму больш дазволена ў плане грамадзянскіх свабодаў – беларусу ці ўкраінцу? Журналіст belsat.eu Яўген Балінскі прааналізаваў умовы жыцця ў «стабільнай Беларусі» і «неспакойнай Украіне».

Даходы беларусаў вышэй, выдаткі – таксама

Увага: для зручнасці ўсе цэны пераведзены ў долары адпаведна з афіцыйнымі курсамі нацыянальных банкаў па стане на 5. кастрычніка 2015 г (21 грн. І 17750 руб. за долар адпаведна).

Неабходна ўлічваць, што ў процівагу так званай беларускай стабільнасці выкарыстоўваецца дзяржава, якая зусім нядаўна перажыла паўнавартасную рэвалюцыю і дагэтуль перажывае карэнныя перамены. Ва Украіне ідзе вайна, што можа ўплываць як на кожны асобны пункт інфаграфікі, так і на агульны стан сітуацыі. Характэрная таксама і розніца цэн і выплат ад рэгіёну да рэгіёну, таму значэння падаюцца сярэднія.

У пераліку на долары, сярэднестатыстычны беларус атрымлівае больш: большы заробак, пенсія па інваліднасці ці стыпендыя. Аднак у выпадку, калі да пенсійнага ўзросту ты падышоў з мінімальным рабочым стажам, то ва Украіне мінімальная пенсія будзе ў два разы больш, чымся беларуская:

 

Што да выдаткаў, то тут украінцам пашанцавала больш: яны больш чым у два разы плацяць менш за электраэнергію і за карыстанне грамадскім транспартам. Што да коштаў на харчы, то калі ў Беларусі па ўсёй краіне яны прыкладна аднолькавыя, то ва Украіне розніца ў коштах за кілаграм гародніны або мяса ў Адэсе можа быць адной, а ў Днепрапятроўску – крыху іншай (ці не крыху – залежыць ад канкрэтнага рэгіёну, прадуктаў і вытворцы). Але нават сярэднія па ўсіх артыкулах, кошты харчы ва Украіне выглядаюць больш прывабна:

Дэвальвацыя – тэндэнцыя агульнасусветная, і нават самыя стабільныя і надзейныя валюты свету з цягам часу абясцэньваюцца. Так, напрыклад, польскі злоты за апошнія пяць гадоў патаннеў на 30 % (сёння за адзін долар просяць 3,75 злотых, пяць гадоў таму – 2,86):

Украіна, якая перажыла за гэтую пяцігодку не адно сацыяльнае ўзрушэнне (цяпер ужо можна з упэўненасцю казаць, што да рэвалюцый дадалася і вайна), таксама не змагла ўтрымаць сваю валюту на ранейшым узроўні – з кастрычніка 2010 года грыўна страціла амаль 160% (сённяшні курс у адносінах да долара – 21):

 

Што да беларускага рубля, то лепш за ўсё пра гэта кажа скрыншот з афіцыйнага сайта Нацыянальнага банку Беларусі – 8 кастрычніка 2010 г 1 амерыканскі долар мянялі на 2991 гора-зайчыкаў, сёння – на 17413. Шляхам няхітрых матэматычных маніпуляцый можна прыйсці да высновы, што за пяць гадоў беларускі рубель абясцэніўся амаль у пяць разоў (у 4,8 разы). І калі ў іншых гонках Беларусь выглядае не заўсёды цікава, то тут кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка паверх свайго дарагога касцюма можа смела нацягнуць жоўтую майку лідара. Шкада, але лідарства ў дадзенай намінацыі наўрад ці можна назваць ганаровым:

Не грашыма адзінымі, або Казырныя карты Украіны

Пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах у дзвюх краін розныя. У нечым яны прыкладна аднолькавыя, як, напрыклад, па ўзроўні наўмысных забойстваў на 100 тысяч насельніцтва – каля пяці. Дзесьці – зусім розныя, але на карысць Беларусі – узровень смяротнасці немаўлят, а таксама «індэкс шчасця» – нагода для гонару беларусаў. Украіна ж можа пахваліцца значна меншым узроўнем ужывання алкаголю на адну асобу.

  Аб узроўнях свабоды словы, інфармацыі і самавыяўлення можна доўга гаварыць і горача спрачацца. Міжнародная супольнасць бачыць гэта так (чым вышэй месца, тым лепш):

Але трэба разумець, што ва Украіне апрыёры немагчымая пабудова глухой сцяны прапаганды, выкладзенай стройнымі цаглінамі дзяржаўных СМІ, якая абмяжоўвае нашу свабоду інфармацыі – найважнейшыя тэлеканалы і газеты Украіны вельмі часта належаць розным алігархам з вельмі разнастайнымі пунктамі погляду. Так, напрыклад, самыя рэйтынгавыя тэлеканалы краіны – «Украіна», «Інтэр» і «1 + 1» належаць да алігархаў Ахметава, Фірташа і Коломойскага адпаведна.

На справе ж усё можа апынуцца значна прасцей. На адным з самых папулярных украінскіх тэлеканалаў «1 + 1» рэгулярна з’яўляюцца вострыя і жорсткія гумарыстычныя пародыі на першых асобаў дзяржавы. Высмейваюць міністраў, алігархаў, прэм’ераў, мэраў і, вядома, прэзідэнта Парашэнку. А таксама іх сваякам і набліжаным – ці можна нешта падобнае ўявіць на беларускім тэлебачанні ў дачыненні да Макея, Кабякова, Ананіч, генералаў арміі, міліцыі ці КДБ ці, што зусім ужо за мяжой – пары Лукашэнкі?

Яўген Балінскі, belsat.eu

Стужка навінаў