Адно дзіця знайшлі пад падлогаю, а другое на заводзе ўтылізацыі бытавых рэсурсаў


На Магілёўшчыне знайшлі целы двух немаўлятаў, паведамляе сайт Следчага камітэту.

Фота: sk.gov.by

Праваахоўнікі прыехалі з вобшукам да 41-гадовай жыхаркі Быхаўскага раёну пасля таго, як тая звярнулася ў цэнтральную раённую больніцу г. Быхаў. Там падчас абследавання медыкі ўбачылі, што жанчына нядаўна нарадзіла дзіця. На ўліку яна не стаяла. У доме жанчыны знайшлі мёртвае немаўля. Цела было схаванае пад падлогаю.

Быхаўскі райаддзел Следчага камітэту цяпер праводзіць праверку па гэтым факце. Па выніках праверкі будзе прынятае працэсуальнае рашэнне.

Таксама следчыя Магілёўскага міжраённага аддзелу Следчага камітэту праводзяць праверку «па факце выяўлення на заводзе ўтылізацыі бытавых рэсурсаў [імаверна гаворка ідзе пра ЗУБР – заўв. Belsat.eu] цела немаўля жаночага полу», піша sk.gov.by. Пасля правядзення экспертызы і ўсталявання прычыны смерці будзе прынятае рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Фота: sk.gov.by

Следства шукае сведкаў гэтага злачынства. Тэлефон упраўлення Следчага камітэту па Магілёўскай вобласці: 8 (0222) 298-262 або +375 33 3994004 (МТС).

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары