Адна ў полі


Трыццаць сем гадоў таму ўзброенае паўстанне супраць Анастаса Самосы ў Нікарагуа дасягнула сваёй кульмінацыі. Ілюстрацыямі да гэтай рэвалюцыі сталі здымкі тады яшчэ невядомай, маладой фатографкі Сузан Мэйзэляс, якая для свайго старту выбрала месца, дзе не было іншых рэпартэраў.

Мэйзэляс пасля заканчэння Гарварду паспела выкладала фатаграфію ў школе і падпрацоўвала пры мантажы відэафільмаў. Напрыканцы 70-х яна вырашыла паехаць у Нікарагуа, дзе ўжо некалькі дзесяткаў гадоў панавала тыранічная дыктатура сям’і Самосаў. Незадаволенасць народу праяўлялася ў стыхійных пратэстах, але паступова рэвалюцыя набыла арганізаваную ўзброеную форму і дасягнула такога пункту, што развязка была толькі справай часу. Сусветныя мэдыі, аднак, не праяўлялі ніякай цікавасці да гэтай маленькай кававай краіны. Канкурэнтам Самосы у тым рэгіёне быў куды более прывабны для газетчыкаў Аўгуста Піначэт.

Працяг гісторыі чытайце ў аўтарскім праекце Дзяніса Дзюбы.

Стужка навінаў