Адмыслова для «сляпых чалавечкаў». Прадстаўнік Украіны ў АБСЕ перадаў расейскім калегам доказы ўварвання


Пасланнік Кіева ў АБСЕ абвінаваціў Расею ў падтрыманні баевікоў на Данбасе ды перадаў стопку дакументаў прадстаўнікам РФ.

Пасля досыць эмацыйнай прамовы, прадстаўнік Украіны ў Асамблеі АБСЕ падышоў да расейскай дэлегацыі з паперамі, у якіх выкладзеныя доказы таго, што Расея непасрэдна падтрымлівае баевікоў на ўсходзе Украіне. «Дазвольце перадаць расейскай дэлегацыі і вам, спадар Прэзідэнт, шматлікія задакументаваныя факты аб наяўнасці расейскай вайсковай тэхнікі, расейскіх танкаў і амуніцыі ва Украіне», – сказаў Артур Герасімаў.

Расейская дэлегацыя напачатку спрабавала праігнараваць дзеянні Герасімава, але потым усё ж адзін з чальцоў узяў дакументы. Падчас маніторынгу сітуацыі на Данбасе расейскіх прадстаўнікоў вінавацілі ў тым, што яны наўмысна «не заўважаюць» факты расейскай ваеннай прысутнасці на Данбасе.

У пятніцу афіцыйны Кіеў заявіў, што мае дадзеныя аб перабросцы расейскіх танкаў у Новаазоўск. Гэты горад можа стаць месцам, дзе баевікі акумулююць сілы для нападу на Марыупаль, да якога ўсяго 40 кіламетраў.

За апошнія содні баевікі на Данбасе 49 разоў абстрэльвалі пазіцыі укріанскіх вайскоўцаў.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары