Адміністратыўны працэс супраць безбілетніцы Ксеніі Маргунскай спынілі

video

Партызанскае РУУС Менску спыніла адміністратыўны працэс супраць жанчыны, якая ўцякла з тралейбуса праз акно і стала зоркай інтэрнэту.

32-гадовая Ксенія Маргунская падала заяву ў міліцыю, у якой напісала пра атрыманыя падчас інцыдэнту цялесныя пашкоджанні. Каб пацвердзіць гэта, яна звярнулася па судова-медычую экспертызу. Яе вынікі яшчэ не гатовыя, чакаецца, што праверка па дадзеным здарэнні можа быць завершаная на наступным тыдні.

Інцыдэнт адбыўся 6 снежня на канцавым прыпынку тралейбуса ў раёне вуліцы Ангарскай у Менску.

«Так, у мяне не было квітка, і кантралёр мне прапанаваў аплаціць штраф. У той момант у мяне не было магчымасці аплаціць штраф непасрэдна на месцы. Я прапанавала дакумент, пацвярджаючы асобу, – пашпарт, каб склалі пратакол, і ў выніку штраф прыходзіць па паштовым адрасе», – тлумачыла інтэрвʼю тэлеканалу АНТ Ксенія Маргунская.

Паводле яе, кіроўца і кантралёры вырашылі зачыніць дзверы і не выпускаць з тралейбуса.

Уцякаючы з тралейбуса, жанчына пакінула ў ім сваю торбу. Кажа, што вылазіла праз вакно прынцыпова. Ніхто акрамя праваахоўнікаў не мае права пазбаўляць чалавека вольнасці і права выбару, лічыць Ксенія Маргунская. І звяртае ўвагу на тое, што кантралёры, якія на яе «накінуліся» – дарослыя і моцныя мужчына.

НМ, belsat.eu, паводле Naviny.by

Глядзі таксама
Каментары