Адмену віз для Украіны Еўразвяз разгледзіць у сакавіку ці чэрвені


Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў краін Еўразвязу разгледзяць пытанне надання бязвізавага рэжыму Украіне ў сакавіку ці чэрвені, у залежнасці ад хуткасці ўкаранення неабходных для гэтага рэформаў.

Пра гэта заявіла намеснік кіраўніка МЗС Украіны па пытаннях еўраінтэграцыі Алена Зэркаль у эфіры 5-га каналу.

«Ад таго, як хутка мы зможам пераканаць міністраў юстыцыі і ўнутраных спраў краін Еўрапейскага Звязу…, залежыць тое, калі Рада (ЕЗ – рэд.) будзе разглядаць гэты пытанне – у сакавіку або ў чэрвені », – сказала ўкраінская чыноўніца. Паводле яе, ўкраінскі бок выканаў патрабаванні ЕЗ і працягвае ўдасканальваць заканадаўства, і гэты працэс незваротны.

Як вядома, адной з умоў, якую Украіна ўзяла на сябе для ўвядзення бязвізавага рэжыму, зʼяўляецца ўвядзенне электроннага дэкларавання чыноўнікамі ўсіх сваіх актываў, але 4 студзеня стала вядома, што ў закон аб бюджэце ўнеслі папраўку, якая пераносіць гэтую норму да 2017 года. У сваю чаргу ва ўрадзе заявілі, што не падавалі дакумент з гэтым пунктам і не ведаюць, хто яго туды занёс.

На наступны дзень у Вярхоўную Раду ўнеслі законапраект аб адмене гэтай папраўкі ў бюджэт.

МЯ, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў