Адкуль у іх рукі растуць? Адрамантаваны кавалак трасы М1 прасеў на 15 см

photo

Недабудаваны падземны пераход на трасе М1 побач з вёскаю Бярозавая гара (Смалявіцкі раён) прасеў.

9 траўня 2018 г. Траса М1 (в. Бярозавая гара)

Дарожнае палатно апусцілася прыблізна на 15 см. Рух транспарту абмежаваны адной паласой.

Гэты пераход знакаміты тым, што ў яго падчас будаўніцтва ўваліліся дзве фуры цягам содняў. Адна з іх згарэла.

Адбылося гэта ў 2017 годзе.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары