Адкрыццё Алімпіяды – ужо сёння


За цырымоніяй адкрыцця па тэлевізары будзе назіраць амаль палова планеты.

CNN падае, што цырымонію адкрыцця Алімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанейра будзе глядзець каля трох мільярдаў чалавек па ўсім свеце. Адкрыццё Алімпіяды пройдзе на стадыёне «Маракана» у ноч на суботу паводле беларускага часу.

Арганізатары гульняў абяцаюць шмат бразільскай музыкі, у тым ліку выступ 12-гадовага рэпера і двух самых вядомых спевакоў Бразіліі – Жылберту Жыла і Каэтана Вэлозу. А таксама шмат самбы – нацыянальнага бразільскага танцу.

«Я спадзяюся, што цырымонія адкрыцця стане лекам ад дэпрэсіі для Бразіліі. Жыхары Бразіліі змогуць паглядзець на яе і сказаць: «Мы – класны народ, мы – прадстаўнікі розных этнічных груп, мы жывем разам, мы ніколі не ваявалі, мы прыязныя, мы ведаем, як трэба атрымліваць задавальненне ад жыцця, і мы імкнемся быць шчаслівымі», – сказаў адзін з крэатыўных дырэктараў цырымоніі адкрыцця Фернанду Мейреллеш.

Ён адзначыў, што бюджэт цырымоніяў адкрыцця і закрыцця Алімпіяды ды Паралімпіяды быў моцна абрэзаны: Бразілія перажывае цяпер глыбокі эканамічны крызіс.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары