АДКБ, Іран і Кітай дамовіліся аб сумесным процідзеянні «Ісламскай дзяржаве»


«Выказана агульная заклапочанасць дзейнасцю на Блізкім Усходзе гэтак званай «Ісламскай дзяржавы» і спробамі распаўсюдзіць яе ўплыў у кірунку паўднёвых межаў краінаў Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР), а таксама Афганістану», – паведамляе прэс-служба АДКБ.

Сустрэча намеснікаў сакратароў радаў бяспекі краінаў-чальцоў АДКБ пры ўдзеле Надзвычайнага паўнамоцнага амбасадара Ірану ў Расеі і прадстаўніка КНР адбылася 14 кастрычніка. Па выніках сустрэчы было прынятае рашэнне сканцэнтравацца на прэвентыўных метадах барацьбы з ісламскімі фундаменталістамі.

Чытайце таксама >>> Расейскія наёмнікі едуць у Сірыю

«Перш за ўсё на скаардынаваным перакрыванні каналаў вярбоўкі і маршрутаў перамяшчэння замежных баевікоў-тэрарыстаў, якія едуць у зону канфлікту», – гаворыцца ў прэс-рэлізе АДКБ. Якую ролю ў гэтай барацьбе будзе выконваць Беларусь, як чалец АДКБ, не паведамляецца.

Варта адзначыць, што ўчора Вашынгтон адмовіўся прыняць расейскую дэлегацыю на чале з прэм’ерам Дзмітрыем Мядзведзевым. Сваё рашэнне Белы дом абгрунтаваў нежаданнем Расеі зрабіць «канструктыўны ўклад» ў барацьбу з «Ісламскай дзяржавай». Паводле ЗША, Расея мае ў Сірыі «свае інтарэсы».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў